Сумеснае пасяджэнне прафкама студэнтаў і камітэта ГА «БРСМ»

26 лютага 2016 года прайшло сумеснае пасяджэнне прафсаюзнага камітэта студэнтаў і камітэта ГА «БРСМ» Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. На парадку дня значыліся пытанні па падвядзенні вынікаў працы ў 2015 годзе (у прыватнасці, аб правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне) і па асноўных напрамках узаемадзеяння ў рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі ў 2016 годзе.

Пасяджэнне было арганізавана ў адпаведнасці з пастановай прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, бюро Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» і прэзідыума Рэспубліканскага Савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

У сваім выступленні старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль паведаміў пра асноўныя мерапрыемствы, праведзеныя у рамках святкавання 70-й гадавіны Перамогі ў 2015 годзе: прафарыентацыйныя акцыі, выступленні, міжнародныя праекты, канферэнцыі, шэсці і інш. Так, прафсаюзны камітэт студэнтаў прыняў удзел у капітальным рамонце з мадэрнізацыяй мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», арганізаваў экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь» і інш.

У планах сумеснай працы двух камітэтаў – месячнік «Захаваем памяць на стагоддзі» (па рамонце і добраўпарадкаванні мемарыялаў, помнікаў і абеліскаў воінскай славы), рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі», універсітэцкія конкурсы і праекты.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства адбылася экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: