Вакальны конкурс «Голас»

29 лютага 2016 года адбыўся фінал шоу «Голас у Нетыповым матэлі», арганізаванага педагагічнымі работнікамі інтэрната № 1 студэнцкага гарадка.

Да фіналу шоу «Голас» дайшлі толькі 8 удзельнікаў: Гаўрылюк Ганна, Журовіч Аляксандр, Ліцук Алёна, Масляк Алена, Маразюк Вольга, Арабейка Яўген, Петрушко Дар’я і Самасюк Наталля. Фіналісты прадэманстравалі навыкі сольнага выступлення. У гэты дзень іх настаўнікі ніяк не маглі паўплываць на фінальныя падзеі. Адзінае, што яны маглі зрабіць, – гэта падтрымаць сваіх «байцоў» цёплымі словамі, мудрымі парадамі і ўсмешкай падчас іх выступлення. Лёс удзельнікаў быў выключна ў руках паважанага журы: Сакаловай Таццяны Васільеўны, Кошык Таццяны Мікалаеўны, Ефімовіч Кацярыны Аляксандраўны, Борсук Ларысы Іванаўны, Козел Святланы Генадзьеўны. Кожны ўдзельнік падрыхтаваў свой нумар, каб пераканаць журы аддаць голас менавіта за яго.

І вось галоўная падзея фіналу, абвяшчэнне пераможцы «Голаса»! Пераможцам першага вакальнага праекта «Голас у Нетыповым матэлі» і ўладальнікам галоўнага прыза стаў студэнт юрыдычнага факультэта 1 курса – Журовіч Аляксандр. Па выніках інтэрнэт-галасавання ўладальнікам тытула «Голас – on-line» стала Дар’я Петрушко. Прызы падрыхтаваны прафкамам студэнтаў. Уладальнікам памятнага прыза ад настаўнікаў стала Маразюк Вольга.

Нашы віншаванні!!!

Мартынюк Юлія Дзмітрыеўна,
педагог-арганізатар студэнцкага гарадка

Падзяліцца: