-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Вучуся красамоўству
2 сакавіка 2016 года ў Асветніцка-адукацыйным цэнтры імя У.А. Калесніка адбыўся IV універсітэцкі конкурс аратарскага майстэрства замежных студэнтаў «Вучуся красамоўству». Арганізатарам яго выступіла кафедра агульнага і рускага мовазнаўства.
Мэта гэтага рытарычнага спаборніцтва – прыцягненне ўвагі студэнтаў-інафонаў да найважнейшай ролі вуснага маналагічнага і дыялагічнага маўлення для эфектыўнага валодання рускай мовай у вучэбна-навуковай і прафесійнай дзейнасці, у розных сферах зносін – паўсядзённай, сацыяльна-культурнай і афіцыйна-дзелавой.
Удзельнікамі конкурсу стаў 21 студэнт з 6 факультэтаў: філалагічнага, замежных моў, юрыдычнага, псіхолага-педагагічнага, геаграфічнага і біялагічнага.
У публічных выступленнях на тэму «Кніга ў жыцці сучаснага чалавека» канкурсанты разважалі аб асноўных функцыях кнігі; даказвалі важнасць для грамадства, асобнага чалавека, у тым ліку для самога студэнта, розных відаў літаратуры (вучэбнай, даведачнай, навуковай і навукова-папулярнай, тэхнічнай, мастацкай, дакументальнай, мемуарнай); расказвалі пра творы, якія асабліва ўразілі самога аратара, паўплывалі на яго думкі, учынкі.
У цэлым, узровень усіх выступленняў быў досыць высокі. У выніку напружанай барацьбы ў фінал спаборніцтва выйшлі 10 яго ўдзельнікаў.
Канкурсантам прапанавалі заданні ў рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання. Першае, пад назвай «З пачуццём, з толкам, з расстаноўкай», уяўляла сабой выразнае чытанне тэксту. У другім заданні «Ёсць пытанне» студэнты вялі міні-дыялог на хвалюючыя іх тэмы.
Навінкай конкурсу «Вучуся красамоўству» гэтага года стала праца Савета старэйшын (у яго ўвайшлі студэнты – пераможцы конкурсу розных гадоў). Уладальнікам намінацыі «Ведай нашых!» названы студэнт юрыдычнага факультэта Ахмет Бердымырадаў.
На думку журы, лепшымі аратарамі сталі:
1 месца – Азіза Акназарава, студэнтка факультэта замежных моў;
2 месца – Медзіна Шырава, студэнтка юрыдычнага факультэта;
3 месца – Марал Мамедназарава, студэнтка псіхолага-педагагічнага факультэта, і Ахмет Бердымырадаў, студэнт юрыдычнага факультэта.
Віншуем пераможцаў!
Жадаем поспехаў усім удзельнікам конкурсу. Да новых сустрэч!
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства