У прадчуванні вясны

Напярэдадні цудоўнага веснавога свята – Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка – у БрДУ імя А.С. Пушкіна адбыўся ўрачысты прыём ў рэктара ўніверсітэта Ганны Мікалаеўны Сендзер. Яго ўдзельніцамі сталі шматдзетныя мамы і жанчыны, якія працуюць у нашым універсітэце, выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама гульцы жаночай баскетбольнай каманды БрДУ ЦАР «Вікторыя».

Вясновыя дні – асаблівыя: тут першыя птушыныя трэлі, першая пралеска, першы палёт матылька, першыя вершы і дзіўныя мелодыі, натхнёныя жаночым вобразам. Гэтымі цудоўнымі мелодыямі з любоўю і пяшчотай падзяліліся ўдзельнікі канцэрта, што прайшоў у актавай зале ўніверсітэта.

Свае творчыя нумары паказалі ўдзельнікі студыі эстрадных спеваў «Ступені»: Ірына Замулко (гістарычны факультэт), мужчынскі вакальны ансамбль «Рух», Аляксандра Холапава (псіхолага-педагагічны факультэт). Упрыгожаннем свята сталі творчыя нумары народнага вакальнага ансамбля «Мілавіца» (мастацкі кіраўнік Ларыса Борсук). Канцэрт прайшоў на высокім творчым узроўні.

Падзяліцца: