Святочнае першынства па валейболе сярод жаночых каманд факультэтаў

29 лютага – 3 сакавіка 2016 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна праходзіў турнір па валейболе сярод жаночых зборных факультэтаў універсітэта, арганізаваны кафедрай фізічнай культуры і прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. У турніры прынялі ўдзел 6 каманд. Галоўным суддзёй турніру выступіла Самайлюк Т.А., галоўным сакратаром – Сакажынскі А.Д. Прызы для ўзнагароджання пераможцы і прызёраў спаборніцтваў падрыхтаваў прафкам студэнтаў БрДУ.

 

 

 

Вынікі спаборніцтваў:

  • 1 месца – фізіка-матэматычны факультэт,
  • 2 месца – факультэт замежных моў,
  • 3 месца – юрыдычны факультэт, 
  • 4 месца – гістарычны факультэт,
  • 5 месца – геаграфічны факультэт, 
  • 6 месца – сацыяльна-педагагічны факультэт.

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: