Круглы стол «Беларусь – мая дзяржава» да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14.03.2015 у канферэнц-зале Зімовага саду УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшоў круглы стол «Беларусь – мая дзяржава», прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання, дацэнт Т.В. Нічышына і старшы выкладчык Г.М. Ткачук.

Адкрываючы круглы стол, Т.В. Нічышына расказала старастам груп і лідарам органаў студэнцкага самакіравання псіхолага-педагагічнага факультэта пра ролю і значэнне Канстытуцыі ў фарміраванні дзяржаўнасці, пра асаблівасці і структуру Асноўнага Закона Беларусі. З дакладам на тэму «Год культуры ў Беларусі» выступіла Г.М. Ткачук. Падчас круглага стала студэнты пазнаёміліся з планам асноўных мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі і, у прыватнасці, у Брэсце Года культуры. Напрыканцы ўсім прысутным была паказана прэзентацыя мультымедыйнага фільма «Рэспубліка Беларусь: культурна-гістарычныя славутасці» аб багатай культурнай спадчыне усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кафедра педагогікі пачатковага навучання

Падзяліцца: