-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Хто, калі не мы?!
«Хто, калі не мы?!» – гэтыя словы сталі дэвізам гала-канцэрта Фестывалю замежных студэнтаў, урачыстае закрыццё якога адбылося 10 сакавіка ў Цэнтры моладзевай творчасці.
Традыцыйна арганізатарамі Фестывалю выступілі кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, студэнцкі і спартыўны клубы, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, аддзел рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, а таксама многія факультэты нашага ўніверсітэта.
Праграма фестывалю, што стартаваў 22 лютага, была шырокай: міжуніверсітэцкая і ўніверсітэцкая алімпіяды па рускай мове, конкурс аратарскага майстэрства «Вучуся красамоўству», конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Я і Брэст», «Кулінарны рынг», брэйн-рынг на тэму «Год культуры. Код культуры», міжуніверсітэцкі турнір па міні-футболе і многае-многае іншае.
У вечар закрыцця фестывалю былі ўручаны не толькі шматлікія ўзнагароды студэнтам, якія сталі лепшымі па выніках розных мерапрыемстваў, але і падзякі «За годнае выхаванне, фарміраванне працавітасці, пачуцця адказнасці, ветлівага стаўлення і павагі да старэйшых, актыўнай жыццёвай пазіцыі» на адрас бацькоў замежных студэнтаў ад рэктара.
Выдатным дадаткам свята сталі творчыя нумары, падрыхтаваныя студэнтамі. Запальныя танцы і песні, выступленні Клуба вясёлых і знаходлівых, вершы і акцёрскае майстэрства – сапраўдны калейдаскоп талентаў студэнцкай творчасці.
Не абышлося на свяце і без гасцей. Выступленні студэнтаў БрДТУ і дзіцячага народнага ансамбля песні і танца «Прыбужжа» імя Валянціны Верамяюк унеслі свае фарбы ў палітру канцэрта.
Фестываль замежных студэнтаў-2016 скончыўся. Чакаем з нецярпеннем фестываль-2017!
Студэнцкі клуб