Акцыя «Дзень донара»

17 сакавіка 2016 года ва ўніверсітэце адбылася чарговая акцыя «Дзень донара», у якой прынялі ўдзел больш за 50 студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Часовы пункт забору крыві быў створаны ў 9.00 у здраўпункте № 2 (спартыўны комплекс універсітэта).

Донар не прафесія, не праца, не рамяство. Але гэтыя людзі дораць іншым тое, чаго не выпрацаваць ніякімі тэхналогіямі і не замяніць нічым іншым – сваю кроў. Не выпадкова імя ім Донар, ад лацінскага «donare», што азначае «дарыць». Часта такі падарунак ратуе іншаму чалавеку жыццё.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і аддзел арганізацыі аховы здароўя дзякуюць усім работнікам і студэнтам, якія не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у добраахвотніцкай акцыі. Асобная падзяка студэнтам-валанцёрам сацыяльна-педагагічнага факультэта Іне Цярковіч і Ганне Кавалевіч за дапамогу ў арганізацыі гэтага мерапрыемства.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
аддзел арганізацыі аховы здароўя

Падзяліцца: