-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Руская літаратура ў сусветнай культуры
16-17 сакавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стратэгіі жанравага развіцця рускай літаратуры ў сусветным гісторыка-культурным кантэксце». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел выкладчыкі, студэнты, магістранты, аспіранты, настаўнікі сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў з 8 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана.
На адкрыцці канферэнцыі, якое адбылося апоўдні 16 сакавіка ў культурна-асветніцкім цэнтры імя У.А. Калесніка, да гасцей форуму звярнулася загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, куратар-каардынатар Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра імя А.С. Пушкіна Т.В. Сянькевіч. У сваім выступленні яна адзначыла, што вельмі плённая даследчая праца па тэме канферэнцыі вядзецца на кафедры ўжо не першы год. Затым да прысутных звярнулася дэкан філалагічнага факультэта В.А. Фелькіна, якая высока ацаніла значэнне канферэнцыі ў жыцці навуковай супольнасці краін СНД.
На пленарным пасяджэнні ў дакладзе «Феномен сінтэзу мастацтваў» доктар філалагічных навук, прафесар МПДУ І.Г. Мінералава расказала пра сінтэз розных жанраў літаратуры, музыкі і жывапісу ў мастацкіх тэкстах рускай літаратуры XIX стагоддзя. З вынікамі аналізу паломніцкай літаратуры (ад сярэднявечных «хаджэнняў» да блогаў і сайтаў сучасных багамольцаў-падарожнікаў) выступіла доктар філалагічных навук, кандыдат культуралогіі, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава І.В. Макляцова. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Т.Р. Сіманава ў сваім дакладзе звярнулася да мемуарнай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт МГПУ А.Р. Бароўская прадставіла напрацоўкі па тэме сінтэзу літаратуры, жывапісу і музыкі ў творах рускай класічнай літаратуры («Альберт» Л.М. Талстога, «Песнь торжествующей любви» І.С. Тургенева, «Безумный художник» І.А. Буніна), аб’яднаных адным героем – мастаком. Завяршылася пленарнае пасяджэнне выступленнем літаратуразнаўцы, члена Саюза пісьменнікаў Масквы, выкладчыка кафедры культуралогіі МДУ, галоўнага рэдактара навукова-літаратурнага альманаха па гендарных даследаваннях «Праабражэнне» А.І. Трафімавай. Яе даклад быў прысвечаны творчасці рускай пісьменніцы пачатку ХХ стагоддзя Л.А. Чарскай.
Паводле традыцыі госці канферэнцыі прывезлі гаспадарам каштоўныя падарункі. Кніжны фонд Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра імя А.С. Пушкіна папоўніўся навуковымі выданнямі прафесарска-выкладчыцкага складу МПДУ, а таксама другім томам аўтабіяграфіі Л.А. Чарскай.
У другой палове дня ўдзельнікі канферэнцыі працягнулі навуковыя дыскусіі на секцыйных пасяджэннях.
17 сакавіка працавалі секцыі, а І.Г. Мінералава правяла майстар-клас на тэму: «Што такое «актыўнасць вучняў на занятках прыгожага пісьменства» пры напісанні сачыненняў». Лейтматывам сустрэчы паслужылі словы І.А. Ганчарова: «Немагчыма да канца выканаць свой абавязак, не палюбіўшы яго».
Два дні, што заняла канферэнцыя, сталі сапраўдным святам навукі для ўдзельнікаў форуму, якім пашчасціла далучыцца да актуальных праблем сучаснага літаратуразнаўства і набыць бясцэнныя веды аб сусветнай літаратуры і культуры.
Кафедра журналістыкі