-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Бакінскі славянскі ўніверсітэт – БрДУ імя А.С. Пушкіна: дружба, супрацоўніцтва
З 15 па 18 сакавіка 2016 г. Т.В. Нічышына, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання БрДУ імя А.С. Пушкіна, падчас візіту парламенцкай дэлегацыі ў г. Баку (Азербайджан) наведала Бакінскі славянскі ўніверсітэт (БСУ) і пазнаёмілася з дзейнасцю Цэнтра беларускай мовы і культуры. Парламентарый высока ацаніла працу, якую праводзіць цэнтр па захаванні самабытнасці, папулярызацыі нацыянальнай культуры Беларусі, па культываванні пазітыўнага стаўлення да нашай краіны ў азербайджанскім моладзевым асяроддзі.
Варта адзначыць, што Цэнтр беларускай мовы і культуры ў БСУ быў адкрыты ў чэрвені 2010 года падчас візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Азербайджан.
Сустрэча ў Цэнтры беларускай мовы і культуры БСУ
|
Сустрэча з рэктарам БСУ, доктарам філалагічных навук, прафесарам Гаджыевым Асіфам Абасавічам |
У час сустрэчы з рэктарам БСУ, доктарам філалагічных навук, прафесарам Гаджыевым Асіфам Абасавічам абмяркоўваліся пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. Выступаючы перад азербайджанскімі студэнтамі, Т.В. Нічышына расказала аб магчымасцях, якія ствараюць беларускія ВНУ (у тым ліку і БрДУ імя А.С. Пушкіна) замежным студэнтам, акцэнтаваўшы ўвагу на такіх формах адукацыйнага працэсу, як магістратура, летнія школы.
Бакі дамовіліся працягнуць супрацоўніцтва.