З Чэхіі – з медалямі!

10-14 сакавіка ў чэшскім горадзе Злін прайшоў адкрыты чэмпіянат Чэхіі па спартыўнай аэробіцы. На гэтых спаборніцтвах у складзе рэспубліканскай дэлегацыі прымалі ўдзел студэнты-спартсмены нашага ўніверсітэта.

Такія спаборніцтвы праходзяць у Чэхіі кожны год і служаць спартыўнай пляцоўкай для лепшых спартсменаў Еўропы і Азіі. Тым больш прыемна, што студэнты факультэта фізічнага выхавання Лабзоўскі Іван і Аляксюк Ганна занялі прызавое 3 месца ў намінацыі «Змешаныя пары». Віншуем рабят і іх трэнера Людмілу Сяргееўну Цітову з поспехам.

Малайцы!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: