Абласны этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016»

18 сакавіка ў Брэсцкім абласным палацы культуры прафсаюзаў адбыўся абласны этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016». 24 удзельнікі, з якіх 8 салістаў і 16 калектываў мастацкай творчасці, спаборнічалі за права прадставіць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім туры конкурсу. Наша студэнтка, удзельніца студыі эстрадных спеваў «Ступені» Ірына Замулко (гістарычны факультэт) трапіла ў тройку пераможцаў і ўдастоілася такога гонару.

Мы жадаем Ірыне поспеху ў рэспубліканскім туры конкурсу і шчыра ў яе верым!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: