Студыя ONE WAY – прызёр VI Рэспубліканскага конкурсу танцавальнага мастацтва Dance Power

19 сакавіка 2016 года студыя сучаснага танца ONE WAY (кіраўнік – Юлія Мартынюк) прыняла ўдзел у VI Рэспубліканскім конкурсе танцавальнага мастацтва Dance Power. У намінацыі «Эстрада», катэгорыя – дарослыя, студыя заняла 2 месца з танцам Provocation. Каманда юніёраў студыі ONE WAY стала двухразовымі чэмпіёнамі, заняўшы 1 месца з пастаноўкай Sweet dream у намінацыі «Эстрадны танец», а таксама 1 месца з танцам Cheeky Girls у намінацыі «Street show».

Віншуем ONE WAY з заслужанымі ўзнагародамі
і жадаем далейшых творчых перамог!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: