-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародны навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні дапамогі асобы ў крызісных станах»
23 сакавіка 2016 года на базе УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» быў праведзены міжнародны навукова-практычны семінар «Актуальныя пытанні дапамогі асобы ў крызісных станах», арганізаваны кафедрай псіхалогіі БрДУ.
У семінары прынялі ўдзел каля 200 псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, псіхіятраў, прадстаўнікоў медыцынскіх службаў і інш. з Беларусі (былі ахоплены практычна ўсе абласныя цэнтры), Расіі, Украіны, Польшчы і Манголіі.
З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта Кацэвіч Святлана Серафімаўна і загадчык кафедры псіхалогіі Мядзведская Алена Іванаўна.
На пленарным пасяджэнні прагучаў шэраг дакладаў прадстаўнікоў розных сфер навукі і практыкі:
- Маліноўскага Яўгена Лявонцьевіча – дацэнта УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта;
- Брухан Марыны Васільеўны – начальніка аддзела псіхалагічнай працы Брэсцкай Чырванасцяжнай памежнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага;
- Карозы Ірыны Георгіеўны – педагога-псіхолага ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста»;
- Чакалава Аляксандра Уладзіміравіча – начальніка медыцынскай службы Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС;
- Хмяльніцкай Эльвіры Генадзьеўны – кандыдата медыцынскіх навук, доктара-псіхатэрапеўта, бадынамічнага псіхатэрапеўта, члена Еўрапейскай асацыяцыі цялесна-арыентаванай псіхатэрапіі;
- Рояка Леаніда Львовіча – доктара-псіхатэрапеўта вышэйшай катэгорыі ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Асноўнай часткай семінара былі 11 тэматычных майстар-класаў, праведзеных вядучымі спецыялістамі-практыкамі з Гродна, Віцебска і Брэста. Праца практычных псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў (Рояк Л.Л., Косцікаў Я.А., Бут-Гусаім У.У., Ляўчук Г., Мшар Н., Рыбачук В.Г., Малейчук Г.І., Тыманюк А.А ., Лявошка І.І., Хмяльніцкая Э.Г.) на гэтым мерапрыемстве была прадстаўлена разнастайнасцю накірункаў: НЛП, гештальт-тэрапія, бадынаміка, арт-тэрапія, гіпнасугестыўная тэрапія, праца з залежнасцямі і сузалежнасцямі і сямейнымі расстаноўкамі.
Адзначае галоўны арганізатар семінара, старшыня аргкамітэта, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі Цыбаева Любоў Аляксееўна: «Мы меркавалі зрабіць семінар рэспубліканскім навукова-метадычным, практыкаарыентаваным, але калі сталі атрымліваць лісты і запыты ад арганізацый, зразумелі, што мы выходзім на іншы ўзровень. Таму семінар атрымаўся міжнародным навукова-практычным». Арганізатарамі семінара (дацэнт Даніленка А.В., выкладчыкі Пшанічная В.А. і Тарасаў В.В.) адзначана таксама, што запатрабаванасць падобных мерапрыемстваў сярод практыкаў вельмі высокая. Гэта дазваляе зрабіць семінар штогадовым і праводзіць яго ў фармаце міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі з павелічэннем тэрмінаў правядзення да двух дзён і вялікай колькасцю майстар-класаў.
Пададзеныя на мерапрыемстве вынікі тэарэтычных даследаванняў будуць спрыяць павышэнню эфектыўнасці дзейнасці практычных псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў для працы з крызіснымі станамі асобы.
Удзельнікамі семінара ў анкетах зваротнай сувязі была дадзена высокая ацэнка тэарэтычнай і практычнай накіраванасці семінара. Адзначана, што падобныя мерапрыемствы спрыяюць абмену вопытам і навучанню спецыялістаў-псіхолагаў эфектыўным метадам працы з крызіснымі станамі, вострым стрэсам і посттраўматычнымі стрэсавымі расстройствамі, а таксама з’яўляюцца спосабам прафілактыкі прафесійнага выгарання спецыялістаў, якія аказваюць крызісную дапамогу.