-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Вынікі XVI Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы фізічнай культуры і спорту»
24-25 сакавіка 2016 года на факультэце фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася XVI Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фізічнай культуры і спорту». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 256 студэнтаў (з іх 16 – студэнты 1 і 2 курсаў) з устаноў вышэйшай адукацыі Брэста, Баранавічаў, Гомеля, Гродна, Магілёва. Было заслухана 207 дакладаў (6 пленарных, 164 секцыйныя, 37 стэндавых).
На пленарным пасяджэнні было заслухана 6 дакладаў, падрыхтаваных студэнтамі (Беразяўка Ірына, Касцючык Кацярына, Равенка Вольга, Свіціч Сяргей) і магістрантамі (Каштэлян Зоя і Несцярук Дар’я) факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Праца канферэнцыі прайшла па пяці секцыях. Падчас канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні ў сферы фізічнай культуры, спорту і здароўя. Большасць дакладчыкаў прадставілі на абмеркаванне даклады з эксперыментальнымі дадзенымі, атрыманымі ў ходзе навукова-даследчай працы ў студэнцкіх навукова-даследчых групах.
Вынікам працы канферэнцыі стала ўручэнне ўсім дакладчыкам «Сертыфіката ўдзельніка», а таксама ўзнагароджанне студэнтаў за лепшы даклад на секцыях граматамі і падарункамі.
Узнагароды за лепшы даклад атрымалі:
- Секцыя 1. Тэарэтыка-метадычныя праблемы сучаснай сістэмы фізічнай культуры і спорту – Свіціч С.Р. (студэнт 4-га курса ФФВ), Беразяўка І.В. (студэнтка 3-га курса ФФВ).
- Секцыя 2. Тэарэтычныя і практычныя праблемы вучэбна-трэніровачнага працэсу і спаборніцкай дзейнасці ў розных відах спорту – Мішкевіч Я.Д., Трафімук Т.А. (студэнты БрДТУ), Брундукоў У.І. (магістрант БрДУ).
- Секцыя 3. Актуальныя праблемы спартыўных і рухомых гульняў і адаптыўнага спорту – Мельнік У.А. (студэнт 4-га курса ФФВ), Кахавец А.С. (студэнтка 3-га курса ФФВ).
- Секцыя 4. Падсекцыя 1. Сучасныя праблемы тэорыі і практыкі фарміравання ЗЛЖ, ЛФК і фізічнай рэабілітацыі – Касцючык К.В. (студэнтка 4-га курса ФФВ), падсекцыя 2. Медыка-біялагічныя асновы рухальнай актыўнасці дзяцей і моладзі – Паляціла В.А. (студэнт 3-га курса ФФВ), Якуновіч М.В. (студэнт БрДУ).
- Секцыя 5. Здароўезберагальныя тэхналогіі ў жыццядзейнасці студэнта – Папоў А.С., Быкава М.С. (студэнты БрДУ).
Палчас канферэнцыі адбылася выстава навукова-тэхнічнай творчасці і дасягненняў студэнтаў факультэта фізічнага выхавання «Навука, творчасць, фізічная культура, спорт».
Згаданая канферэнцыя стварыла ўдзельнікам унікальную магчымасць рэалізаваць сябе ў навукова-даследчай дзейнасці, павысіць якасць падрыхтоўкі і выхавання сябе як спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, здольнага творча выкарыстоўваць у практычнай дзейнасці самыя новыя навуковыя дасягненні і распрацоўкі.
Кафедра спартыўных дысцыплін,
дэканат факультэта фізічнага выхавання