Прафсаюзны ўрок для прафактыву студэнтаў

29 лютага ў нашым універсітэце прайшоў прафсаюзны ўрок для студэнтаў – прафсаюзных актывістаў «Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі – 95».

На мерапрыемстве з дакладамі выступілі: старшыня Брэсцкага абкама галіновага прафсаюза В.А. ХарытановічПра актуальныя пытанні ажыццяўлення дзейнасці галіновага прафсаюза на сучасным этапе»), прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы ўніверсітэта Т.В. СакаловаСтудэнцкая грамадская ініцыятыва ва ўніверсітэце: здабыткі і перспектывы») і старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта Р.В. ЧульСучасны прафсаюз Беларусі – сацыяльны гарант для моладзі»).

Пасля выступленняў прайшло ўручэнне сертыфікатаў выплат прафсаюзнага камiтэта студэнтаў. Уладальнікам сертыфіката аднаразовай заахвочвальнай выплаты на 2 семестр 2015/2016 года стала студэнтка 4 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта Таццяна Павлюкавец, старшыня жыллёва-бытавой камісіі прафкама студэнтаў.

Акрамя гэтага, усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі спецыяльныя сувенірныя падарункі, падрыхтаваныя прафкамам студэнтаў да юбілею прафсаюза.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: