-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэцкі турнір па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?»
30 сакавіка 2016 года прайшоў універсітэцкі турнір па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод факультэцкіх каманд нашага ўніверсітэта. Удзел у турніры прынялі 15 каманд гістарычнага, юрыдычнага, сацыяльна-педагагічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.
У ходзе напружанай барацьбы першае месца заняла каманда гістарычнага факультэта «Старая Келля», другое – каманда фізіка-матэматычнага факультэта «Жырыкі», трэцяе – «Кексікі з апраметнай» (гістарычны факультэт). Кожная каманда-прызёр у якасці прыза атрымала каробку цукерак, падрыхтаваную прафкамам студэнтаў.
Але самае цікавае адбылося ў канцы гульні. На апошняе, восьмае месца, прэтэндавалі дзве каманды: «Вялікі Д» з юрыдычнага факультэта і «Будучыя ПТУушнікі» з гістарычнага факультэта, у якіх была аднолькавая колькасць балаў, а таксама аднолькавы рэйтынг. Прыйшлося правесці «дуэль» паміж гэтымі дзвюма камандамі. Пераможцам стала каманда юрыдычнага факультэта «Вялікі Д». Першыя восем каманд па рэйтынгу (4 – «Зялёны Гамункул» юрыдычнага факультэта, 5 – «Барбарыскі» фізіка-матэматычнага, 6 – «Аляксандр Пісталетаў» гістарычнага, 7 – «Лімба» фізіка-матэматычнага і 8 – «Вялікі Д») будуць змагацца ў рэгіянальнай гульні «Гульні розуму», якая адбудзецца 5 красавіка 2016 года.
Жадаем усім камандам поспехаў і перамог!