-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Штогадовы Конкурс відэапраектаў на факультэце замежных моў
31 сакавіка на факультэце замежных моў прайшло падвядзенне вынікаў другога штогадовага Конкурсу відэапраектаў (на нямецкай мове). Да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства былі прадстаўлены лепшыя відэапраекты гэтага года. Свае працы на конкурс падалі не толькі студэнты факультэта замежных моў, але і прадстаўнікі іншых устаноў адукацыі г. Брэста: СШ № 7, Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна, Політэхнічны каледж.
Арганізатары мерапрыемства звязалі тэматыку конкурсу з абвешчаным у 2016 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Годам культуры. Тэматычнымі палямі, у рамках якіх удзельнікі конкурсу рыхтавалі свае праекты, сталі: «Культурная традыцыя», «Культура самавыяўлення», «Культура зносін», «Культурная спадчына».
Сярод работ, прадстаўленых на конкурс, былі відэапраекты, што прысвечаны традыцыйным святам («Масленіца»), адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку («Стэрэатыпы аб Беларусі», «Брэст – культурная сталіца»), выяўляюць меркаванне сучаснай моладзі («Што такое індывідуальнасць?»). Актыўна праявілі сябе замежныя студэнты факультэта замежных моў, прадставіўшы праекты «Наўруз Байрам», «Коні-Ургенч», «Культурная спадчына ЗША».
Пададзеныя на конкурс работы ацэньваліся кампетэнтным журы па такіх крытэрыях, як інфарматыўнасць матэрыялу, афармленне, фанетычная, граматычная і лексічная пісьменнасць, дакладнасць інфармацыі і арыгінальнасць ідэі. У ходзе падвядзення вынікаў усім былі ўручаны сертыфікаты ўдзельніка конкурсу, а пераможцам – дыпломы, падарункі і салодкія прызы ад прафкама студэнтаў. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
- першае месца заняла каманда групы АН 204 факультэта замежных моў з відэа, што расказвае аб традыцыйным і нязменным беларускім прадукце харчавання – бульбе;
- другое месца было аддадзена прадстаўніцы СШ № 7 Аляксандры Кузняцовай з праектам «Стэрэатыпы аб Беларусі»;
- трэцяе месца дасталося камандзе Ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна за праект «Масленіца».
Асобнай намінацыяй «Лепшая агучка відэараду» адзначана работа творчага калектыву групы САН 407 факультэта замежных моў за праект «Брэст – культурная сталіца».
Арганізатары Конкурсу дзякуюць за праяўленую цікавасць да мерапрыемства і якасныя разнастайныя праекты.
Аляксандра Гусева,
рэдактар факультэцкай газеты