-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Сад цішыні»
7 красавіка 2016 года, амаль праз год з моманту ўрачыстай закладкі на Пагранічным востраве яблыневага Саду цішыні, студэнты біялагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, памежнікі і спецыялісты цэнтра экалогіі пасадзілі там новыя саджанцы.
Ініцыятарамі правядзення гэтай эколага-патрыятычнай акцыі выступілі студэнты і выкладчыкі БрДУ. Ініцыятыву падтрымалі супрацоўнікі УУС і вайскоўцы Брэсцкай памежнай групы. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Усяго ў складзе працоўнага дэсанту на востраве высадзілася больш за 20 чалавек. Многія з іх маюць у Садзе свае «імянныя» яблыні, так як прымалі ўдзел у яго закладцы.
Падчас акцыі былі выдалены пашкоджаныя дрэўцы, замест іх высаджаны новыя – у гонар 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «Новыя саджанцы былі вырашчаны ў нашым аграбіялагічным дэндрарыі, які знаходзіцца на тэрыторыі былога форта № 9, – кажа в.а. начальніка цэнтра экалогіі БрДУ І.М. Якавук. – Так што тут ёсць пэўны сімвалізм». Акрамя таго, удзельнікі акцыі ачысцілі ад смецця берагавую лінію ракі Заходні Буг і прывялі ў парадак тэрыторыю каля абеліска загінуўшым у першыя дні вайны воінам-памежнікам. Начальнік аддзела арганізацыйнай і кадравай працы Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мычко Сяргей Мікалаевіч правёў для студэнтаў адкрыты гістарычны ўрок аб падзеях, якія адбываліся на востраве Пагранічным ў чэрвені 1941-га.
Ужо ў маі дрэвы павінны зацвісці і ўдыхнуць у крэпасць яблыневы колер Перамогі.