-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы для вучняў 9-11 класаў
Другі год запар на базе фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна праводзіцца міжнародная алімпіяда па матэматыцы для вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі гарадоў Брэст (Беларусь), Беласток (Польшча) і Вільнюс (Літва). Асноўнымі мэтамі і задачамі гэтай алімпіяды з’яўляюцца: развіццё ў вучняў матэматычных здольнасцей, падтрымка адораных дзяцей; прапаганда навуковых ведаў; наладжванне сяброўскіх адносін з аднагодкамі з найбліжэйшых да Беларусі дзяржаў.
Алімпіяда праводзіцца пад патранажам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі і пры садзейнічанні Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага філіяла кампаніі «ЭПАМ Сістэмз». Падрабязная інфармацыя аб алімпіядзе апублікавана на вэб-старонцы кафедры ў раздзеле «Міжнародная алімпіяда». Удзел у алімпіядзе з’яўляецца індывідуальным, добраахвотным, бясплатным.
У гэтым навучальным годзе алімпіяда праводзілася з 7 снежня 2015 г. па 10 красавіка 2016 г. у тры туры:
1 тур (адборачны) праведзены з 7 снежня па 20 снежня 2015 г.
2 тур адбыўся 20 лютага 2016 г. (праведзены ў рэжыме рэальнага часу; удзельнікам алімпіяды трэба было на працягу 4 гадзін рашыць 6 задач, з іх 2 задачы ад беларускага боку; 2 задачы ад польскіх і 2 задачы ад літоўскіх арганізатараў).
3 тур (заключны) быў 9 красавіка 2016 г. у г. Беласток (Польшча). Там сабраліся пераможцы папярэдніх тураў з трох краін – Польшчы, Літвы і Беларусі, у тым ліку берасцейцы:
- Малчанаў Іван, вучань 11 класа УА «Гімназія № 1 г. Брэста»;
- Жак Аляксандр, вучань 10 класа УА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста»;
- Дубоўская Кацярына, вучаніца 10 класа УА «Гімназія № 6 г. Брэста»;
- Дзямідка Ігар, вучань 10 класа УА «Гімназія № 1 г. Брэста».
У цяжкай інтэлектуальнай барацьбе брэсцкія школьнікі заваявалі два дыпломы:
- Жак Аляксандр – дыплом II ступені;
- Дубоўская Кацярына – дыплом III ступені.
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў міжнароднай алімпіядзе!