-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Знаёмства з гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж»
26 сакавіка студэнты ўніверсітэта, прафсаюзныя актывісты, наведалі гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».
Знаёмства з горадам пачалося з наведвання ратушы – адміністрацыйнага будынка любога сярэднявечнага горада, які валодаў статусам Магдэбургскага права. Кабінет войта (кіраўнік горада), зала судовых пасяджэнняў, выставачныя памяшканні – тое, чым напоўнена сучасная Нясвіжская ратуша-музей. Пасля ратушы экскурсанты пабывалі ў фарным касцёле Божага Цела (канец XVI ст.) і радавой пахавальні князёў Радзівілаў.
Заключным аб’ектам экскурсіі стаў замак Радзівілаў, уключаны ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Незвычайная архітэктура замка, аўтэнтычныя пакоі і залы, сярэднявечная атмасфера – усё гэта пакідае незабыўныя ўражанні і выклікае гонар за нашу краіну.
Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў