Тыдзень дабра ў Кобрынскай дзіцячай вёсцы

9 красавіка ў рамках Тыдня дабра студэнты-валанцёры псіхолага-педагагічнага факультэта Беражная Карына, Казак Ганна, Сыч Антон, Цярэнцьеў Сяргей і Шыла Антон разам з куратарам А.В. Северыным правялі з выхаванцамі і бацькамі-выхавальнікамі Кобрынскай дзіцячай вёскі цэлы шэраг мерапрыемстваў, частка з якіх была арганізавана па просьбе адміністрацыі дзіцячай вёскі. Гэта інтэрактыўная майстэрня «Чараўніцтва ліній», гульнятэка «Прафесійныя перавагі падлеткаў і развіццё ў іх перцэптыўных дзеянняў пры ўспрыманні прадметаў з варыятыўнай формай», інстытут грамадскай думкі «Самаактуалізацыя і развіццё асобы педагога» і інш.

Псіхолага-педагагічны факультэт і Кобрынскую дзіцячую вёску звязвае шматгадовая дружба і супрацоўніцтва, што было пацверджана і ў гэты раз. Наступнае валанцёрскае мерапрыемства ў дзіцячай вёсцы запланавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Дэканат псіхолага-педагагічнага факультэта

Падзяліцца: