-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
IV Адкрыты Тыдзень журналістыкі: Змяняем медыяландшафт разам!
16 красавіка завяршыўся IV Адкрыты Тыдзень журналістыкі – традыцыйны медыяфорум, які штогод арганізуе кафедра журналістыкі. На Тыдзень прыехалі не толькі будучыя журналісты, але і тыя, хто толькі прыглядаецца да гэтай прафесіі. Цікавасць да медыяпадзеі праявілі навучэнцы адукацыйных устаноў г. Брэста і Брэстчыны. Тыдзень сабраў студэнтаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута журналістыкі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Упершыню дэлегаваў сваіх прадстаўнікоў да ўдзелу ў форуме Елецкі дзяржаўны ўніверсітэт імя І.А. Буніна. Расійскую Федэрацыю таксама прадставілі студэнты Маскоўскага авіяцыйнага інстытута.
14 красавіка на ўрачыстым адкрыцці Тыдня ўдзельнікам давалі наказ дэкан філалагічнага факультэта В.А. Фелькіна, галоўны рэдактар абласной газеты «Зара» А.А. Лагвіновіч, начальнік аддзела па працы са СМІ Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама В.М. Ляўковіч.
У рамках Тыдня былі падведзены вынікі міжнароднага завочнага конкурсу творчых прац «Журналіст у медыяпрасторы Беларусі і Расіі: арыенціры творчага пошуку». Удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты і вучні старэйшых класаў Беларусі і Расіі. Сярод студэнтаў лепшым стаў Дзяніс Корзун, канкурсант з Паўночна-Усходняга дзяржаўнага ўніверсітэта (Магадан, Расія); сярод школьнікаў першае месца заняла Лізавета Бусел (аб’яднанне па інтарэсах «Юны даследчык» ДУА «Ганцавіцкі РЦДЮТ»). Дыпломы і памятныя падарункі пераможцам уручыла кіраўнік аддзялення Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Брэсце «Расійскі цэнтр навукі і культуры» Алена Маслава.
Праграма Тыдня традыцыйна ўключала майстар-класы вядомых журналістаў. Спікерамі цяперашняга форуму сталі галоўны рэдактар часопіса «Людзі» Сяргей Місіюк, галоўны рэдактар «Радыё Брэст» і «Горад FM» Павел Берасцень, уласны карэспандэнт прадстаўніцтва рэдакцыі газеты «Рэспублiка» па Брэсцкай вобласці Ганна Петрачэнка, карэспандэнт па Брэсцкай вобласці «Камсамольскай праўды» ў Беларусі Аксана Бровач, фатограф «Брэсцкай газеты» Вадзім Якубёнак. Майстар-серыю класаў завершыла 16 красавіка творчая сустрэча з уласным карэспандэнтам БЕЛТА Святланай Вячорка.
Галоўнай падзеяй Тыдня стала медыярасследование «неСакрэтныя матэрыялы». Вобраз Брэста стваралі каманды ўдзельнікаў, якія падрыхтавалі 14 матэрыялаў пра розныя грані горада над Бугам. Лепшымі журы прызнала тэксты па наступных тэматычных накірунках: «Брэст музейны», «Брэст медыйны», «Брэст тэатральны», «Брэст чытае», «Брэст спартыўны». Пераможцы атрымалі сертыфікаты ад партнёраў Тыдня – грыль-бара «Korova», рэстарана «Harvее», кампаній «Наша піца», «СпартаПіца», «Pizza Italiana». Абавязковыя атрыбуты журналіста – папку з нататнікам і ручкай – арганізатары Тыдня падрыхтавалі разам з Галоўным упраўленнем ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама; кава-паўзы – разам з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БрДУ; арыгінальныя бэйджы і сертыфікаты для ўдзельнікаў – разам са студыяй дызайну «АртЛайнСіці»; кубкі з лагатыпам Тыдня – разам з «Фотадрукарняй». Партнёр Тыдня – ААТ «Савушкін прадукт» – забяспечыў удзельнікаў форуму смачнымі ёгуртамі і напоямі.
Журы ў складзе журналістаў абласных газет «Зара», «Народная трыбуна» і раённай газеты «Зара над Бугам» ацэньвала студэнцкія друкаваныя выданні ў рамках Фестывалю моладзевай прэсы-2016, што праходзіў у гэтыя дні. Лідарам аднагалосна быў прызнаны часопіс «REGARD», які выпускаецца камандай студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» нашага ўніверсітэта.
Не менш цікавымі падзеямі Тыдня сталі форум-тэатр і музычна-паэтычны вечар з Мікітам Найдзёнавым (гурт «Hurma»), а таксама майстар-клас па альтэрнатыўным заварванні кавы ад мабільнай кавярні K’Lab Coffee.
IV Тыдзень журналістыкі атрымаўся дынамічным, цікавым, пазнавальным. Чакаем V – юбілейны – Тыдзень!
Таццяна Ключ