Віншуем зборную БрДУ па спартыўнай аэробіцы з паспяховым выступленнем на рэспубліканскім чэмпіянаце!

На чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы, што праходзіў 8-10 красавіка ў г. Гомель, зборная каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна прадставіла спартсменаў ва ўсіх шасці намінацыях: сола жаночае, сола мужчынскае, змяшаная пара, трыа і група.

Па выніках правядзення фінальных спаборніцтваў змяшаная пара Лабзоўскі Іван і Аляксюк Ганна сталі чэмпіёнамі Рэспублікі.

У мужчынскім сола нашы рабяты Ваўрушэвіч Эдуард і Вабішчэвіч Мікалай саступілі першынства прадстаўніку БДУФК, стаўшы сярэбраным і бронзавым прызёрамі.

Таксама заваявалі бронзу студэнткі Нерад Яўгенія, Богдан Кацярына, Лышчык Дзіяна, Тарасюк Вікторыя і Босацкая Валянціна, якія выступалі ў намінацыі «Група».

Акрамя таго, студэнты Ваўрушэвіч Эдуард, Вабішчэвіч Мікалай і Аляксюк Ганна выканалі спартыўны разрад кандыдата ў майстры спорту.

Каманда ўніверсітэта па спартыўнай аэробіцы працуе пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Л.С. Цітовай і А.М. Ляховіч.

Жадаем далейшых поспехаў!

Кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання

Падзяліцца: