-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Замежныя мовы» пашыраюць геаграфію
15 красавіка знаўцы замежных моў з беларускіх і замежных ВНУ прынялі ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў «Замежныя мовы і сучасны свет», якая адбылася ў нашым універсітэце. Умовы навуковага форуму з года ў год не мяняюцца – тэматыка працы поўнасцю аддаецца на волю аўтара, але выкладаць думкі прыходзіцца на адной з чатырох замежных моў (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай). Напісанне артыкулаў на рускай мове фармат канферэнцыі дапускае толькі для замежных удзельнікаў.
Тое, што канферэнцыя «Замежныя мовы і сучасны свет» за доўгія гады свайго існавання не надакучыла і не страціла актуальнасці, яскрава пацвярджае статыстыка. Штогод каля трохсот прац прымаюцца для разгляду кафедрай замежных моў, што з’яўляецца арганізатарам міжнароднага навуковага форуму.
На карце ўдзельнікаў канферэнцыі ў гэтым годзе адзначыліся новыя гарады і ўніверсітэты. Так, з дапамогай відэасувязі ў працы пленарнага пасяджэння прыняла ўдзел студэнтка Уманскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя П. Тычыны. А студэнты Расійскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя К.А. Ціміразева і іх навуковыя кіраўнікі асабіста прынялі ўдзел у працы канферэнцыі. Сярод беларускіх ВНУ на форуме ўпершыню быў прадстаўлены Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Усяго ў канферэнцыі ўдзельнічалі студэнты з 12 айчынных і замежных ВНУ.
Пасяджэнне секцый і падвядзенне вынікаў канферэнцыі завяршылі афіцыйную частку навуковай канферэнцыі, пасля чаго госці наведалі Зімовы сад.
Вольга Лебедзева,
кафедра замежных моў