Навукова-метадычны семінар «Рацыянальнае распараджэнне часам»

21 красавіка 2016 г. адбыўся навукова-метадычны семінар «Рацыянальнае распараджэнне часам». Мерапрыемства было праведзена ў рамках «Дзён студэнцкай навукі-2016». Арганізатарамі семінара выступілі кафедра крымінальна-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта і Дыскусійны клуб грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Праблематыка семінара з’яўляецца актуальнай для сучасных людзей, чыё жыццё бывае спрэсавана неабходнасцю своечасова выконваць тэрміновыя задачы. Таму правільнае кіраванне сваім часам – гэта магчымасць спакойна, без стрэсу выконваць важныя задачы і дасягаць сваіх мэтаў.

У ходзе семінара перад удзельнікамі выступіла загадчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Вольга Мікалаеўна Іванчына. Яе даклад «Паняцце часу. Мэтапакладанне ў тайм-менеджменце» дазволіў даведацца аб навуковым і рэлігійным падыходах да разумення часу, а таксама пра тое, чаму і як неабходна ставіць перад сабой мэты.

Выступленне кандыдата юрыдычных навук, дацэнта кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Сяргея Міхайлавіча Храмава на тэму «Планаванне часу» ўтрымлівала ў сабе практычныя рэкамендацыі аб тым, як рэалізоўваць запланаванае. С.М. Храмаў, акрамя агульнапрызнаных методык, падаў свае аўтарскія напрацоўкі.

На семінары-трэнінгу прысутнічалі студэнты юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў, якія змаглі на практыцы прыкласці да свайго жыцця прыёмы рацыянальнага размеркавання часу.

Цікавасць студэнтаў да тэмы семінара выявілася ў жаданні скарыстацца метадычнымі матэрыяламі, якія былі прадстаўлены ў выглядзе прэзентацый. Яны размешчаны на вэб-старонцы кафедры крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Аргкамітэт

Падзяліцца: