Семінар-практыкум «Методыка выкладання курса «Чалавек і свет» па тэме «Разнастайнасць прыроды на Зямлі»

21 красавіка ў Цэнтры экалогіі прайшоў семінар-практыкум «Методыка выкладання курса «Чалавек і свет» па тэме «Разнастайнасць прыроды на Зямлі» для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў школ горада Брэста.

З уступным словам выступіла в.а. начальніка Цэнтра Ірына Мікалаеўна Якавук. У сваёй прэзентацыі яна нагадала настаўнікам аб магчымасцях выкарыстання экспазіцый Цэнтра пры правядзенні розных формаў вучэбнай і выхаваўчай працы. Метадыст Брацянкова Наталля Рыгораўна расказала пра тое, якія прыёмы і метады выкарыстоўваюць настаўнікі пры правядзенні заняткаў на базе Цэнтра. Старшы выкладчык кафедры прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін псіхолага-педагагічнага факультэта Іван Рыгоравіч Марзан прааналізаваў структуру і змест вучэбнага дапаможніка «Чалавек і свет» з пункту гледжання выкарыстання аб’ектаў аддзела «Батанічныя экспазіцыі» Цэнтра пры вывучэнні курса «Чалавек і свет». Асаблівую ўвагу ён надаў тэмам «Разнастайнасць і прыстасавальныя асаблівасці арганізмаў» і «Разнастайнасць прыроды на Зямлі».

Тэарэтычны матэрыял быў падмацаваны вучэбнай экскурсіяй для слухачоў семінара па экспазіцыях «Зімовы сад» і «Сад бесперапыннага цвіцення». Пры падвядзенні вынікаў семінара педагогі пазітыўна ацанілі значнасць пададзенай ім інфармацыі і выказалі гатоўнасць уключыць аб’екты Цэнтра экалогіі для правядзення ўрокаў курса «Чалавек і свет».

Цэнтр экалогіі

Падзяліцца: