Міжнародны навукова-метадычны семінар «Шлях у прафесію: пра работу з адоранымі дзецьмі»

21 красавіка 2016 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна быў праведзены міжнародны навукова-метадычны семінар «Шлях у прафесію: пра работу з адоранымі дзецьмі», арганізаваны кафедрай методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі. У працы семінара прынялі ўдзел студэнты педагагічных спецыяльнасцей фізіка-матэматычнага факультэта, выкладчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна, выкладчыкі і студэнты з універсітэта ў Беластоку, настаўнікі матэматыкі агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста.

Праграма семінара складалася з наступных выступленняў:

  1. «Актуальнасць праблемы падрыхтоўкі ва ўніверсітэце будучага настаўніка матэматыкі да працы з адоранымі дзецьмі» – загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі А.П. Грынько.
  2. «Аб працы Цэнтра крэатыўнага навучання школьнікаў ва ўніверсітэце ў Беластоку» – доктар Ганна Рыбак (універсітэт у Беластоку (Польшча)).
  3. «Асаблівасці падрыхтоўкі будучага настаўніка матэматыкі ва ўніверсітэце ў Беластоку» – студэнтка Наталля Себясевіч (універсітэт у Беластоку (Польшча)).
  4. «Праблемы адораных дзяцей» – доктар-псіхіятр, псіхатэрапеўт вышэйшай катэгорыі Л.Л. Рояк.
  5. «Развіццё адоранай асобы» – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар У.А. Плецюхоў.
  6. «Мой шлях у прафесію» – кандыдат фізіка-матэматычных навук, старшы выкладчык Д.У. Грыцук.
  7. «Асноўныя напрамкі работы з адоранымі дзецьмі ў ліцэі» – намеснік дырэктара па вучэбнай працы ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна», настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі І.Д. Патапава.
  8. «Аб працы настаўніка матэматыкі з адоранымі дзецьмі» – настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава» В.П. Карамзін.
  9. «На парозе прафесійнага станаўлення» – студэнтка 5-га курса спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка» Вікторыя Кулік.

Выступленні на семінары выклікалі вялікую цікавасць у прысутнай аўдыторыі і суправаджаліся жывой дыскусіяй. Падводзячы вынікі мерапрыемства, удзельнікі канстатавалі высокі арганізацыйны і навукова-практычны ўзровень семінара.

Дзякуем усім гасцям семінара за актыўны ўдзел
і жадаем творчых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

Кафедра методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі

Падзяліцца: