Сацыяльна-педагагічнае партнёрства

На працягу васьмі гадоў кафедра педагогікі плануе і паспяхова арганізуе рэгіянальныя навукова-практычныя канферэнцыі на базе ўстаноў адукацыі г. Брэста – ДУА «Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.» і ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава». Будучы інавацыйнымі формамі ўзаемадзеяння ў сістэме «Школа – ВНУ», канферэнцыі адкрываюць шырокія магчымасці да сацыяльна-педагагічнага супрацоўніцтва ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу: навучэнцаў (вучні, студэнты) і тых, хто вучыць (педагогі і навукова-педагагічныя кадры). Актуальнасць праблем, шматаспектнасць зместу і разнастайнасць сродкаў камунікацыі, што выкарыстоўваюцца падчас канферэнцый, ствараюць самыя спрыяльныя ўмовы да творчай самарэалізацыі ўсіх удзельнікаў.

«Развіццё сацыяльных кампетэнцый асобы ў адукацыйным працэсе: тэорыя і практыка» – такая тэматыка навукова-практычнай канферэнцыі, праведзенай 25 сакавіка 2016 г. на базе філіяла кафедры педагогікі ДУА «Гімназія № 6 імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.» (кіраўнік філіяла – дацэнт Кавальчук Т.А.).

Каля 70 удзельнікаў, якія працавалі ў 6-ці секцыях, актыўна і зацікаўлена дзяліліся сваімі тэарэтычнымі пошукамі, вынікамі праектна-даследчай дзейнасці (найбольш творчымі аказаліся праекты вучняў гімназіі № 6 г. Брэста – Барышчык Кацярыны, Сініцы Дзмітрыя, сярэдняй школы № 10 г. Брэста – Піпко Анастасіі і інш.), раскрываючы тэарэтычныя асновы, змест і спосабы практычнай дзейнасці па развіцці сацыяльных кампетэнцый усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу, як навучэнцаў, так і педагогаў.

Рознаўзроставы склад і розны навукова-педагагічны статус удзельнікаў не перашкаджаў абмяркоўваць розныя аспекты тэматыкі канферэнцыі «на роўных».

Навукова-арганізатарскую ролю ўзялі на сябе дацэнты (Кавальчук Т.А., Матыцына І.Г., Іванова В.А.), а таксама старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі (Шаўчук А.П., Каліноўская І.П., Якуш А.І.), якія выступілі ў ролі кіраўнікоў секцый, а таксама членаў журы даследчых праектаў. Асабліва адзначаем узрастаючую актыўнасць магістрантаў кафедры педагогікі і студэнтаў, іх цікавасць да такога ўзаемадзеяння, у прыватнасці, студэнтаў факультэта замежных моў, біялагічнага, гістарычнага, геаграфічнага і інш. факультэтаў (усяго каля 30 удзельнікаў). Выступленні некаторых з іх былі адзначаны дыпломамі і граматамі (напрыклад, Сацкевіч Яна і Коваль Алена – 2 курс, біялагічны факультэт і г.д.).

Усе ўдзельнікі канферэнцыі адзначаюць, што яе поспеху ў значнай меры садзейнічалі добрая арганізацыя, тэхніка-тэхналагічныя ўмовы, якія былі створаны педагагічным калектывам гімназіі № 6 (дырэктар Калейчык К.К., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай працы Дзядзюк С.Г.), а таксама спрыяльная, добразычлівая атмасфера на працягу ўсёй канферэнцыі, уважлівасць да кожнага яе ўдзельніка.

Падзяліцца: