-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Студэнцкая міжфакультэцкія алімпіяда па анатоміі чалавека
27 красавіка 2016 года адбылася ўжо стаўшая традыцыйнай для нашага ўніверсітэта студэнцкая міжфакультэцкія алімпіяда па анатоміі чалавека. Алімпіяда была арганізавана і праведзена выкладчыкам кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека, дацэнтам Блоцкай А.С., дэканам факультэта фізічнага выхавання, дацэнтам Галавачом М.В. і старшым выкладчыкам кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека Раменка І.Р.
Гэтае мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі, павышэння цікавасці да вывучэння анатоміі чалавека і ўключэння студэнтаў 1-2 курсаў у навуковае і грамадскае жыццё ўніверсітэта. Радуе тое, што колькасць удзельнікаў, якія жадаюць паспаборнічаць у ведах, год ад года няўхільна расце. Так, на алімпіядзе ў гэтым годзе свае веды і ўменні прадэманстравалі 48 студэнтаў трох факультэтаў – факультэта фізічнага выхавання, біялагічнага і геаграфічнага факультэтаў. У гэтым годзе, акрамя студэнтаў вочнай формы атрымання адукацыі, у алімпіядзе прынялі ўдзел і студэнты-завочнікі факультэта фізічнага выхавання.
Пераможцамі алімпіяды сталі:
- 1 месца – Баброўскі Д.А., 3 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- 2 месца – Дзяйкун А.А., 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
- 3 месца – Мазялюк А.П., 1 курс, факультэт фізічнага выхавання (завочная форма атрымання адукацыі).
Віншуем пераможцаў алімпіяды
і жадаем усім удзельнікам поспехаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці!
Кафедра анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека