Школа першай дапамогі

12 мая стартаваў праект Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Школа першай дапамогі» па навучанні студэнтаў аказанню першай неадкладнай дапамогі насельніцтву. Аўтар праекта – прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы БрДУ імя А.С. Пушкіна Т.В. Сакалова.

Кваліфікаваныя трэнеры па аказанні першай дапамогі Т.К. Рыжык і Г.В. Шыла правядуць серыю трэнінгавых навучальных заняткаў для студэнтаў усіх факультэтаў універсітэта. Студэнты будуць мець магчымасць не толькі ўбачыць, але і самастойна адпрацаваць навыкі аказання першай дапамогі на спецыяльных манекенах (штучная вентыляцыя лёгкіх, непрамы масаж сэрца, апрацоўка ран і інш.).

Пасля завяршэння трэнінгавых заняткаў навучаныя валанцёры-інструктары адправяцца ў школы г. Брэста для перадачы атрыманых ведаў і навыкаў вучням. Па выніках праекта будуць апублікаваны метадычныя рэкамендацыі. Праект працягнецца да восені 2016 г.

Кафедра сацыяльнай працы

Падзяліцца: