-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«ДЭБЮТ» адбыўся!
12 мая 2016 года ў канферэнц-зале ўніверсітэта ў святочнай атмасферы творчасці, садружнасці і педагагічнага пазітыву прайшоў заключны тур традыцыйнага ўніверсітэцкага конкурсу маладых выкладчыкаў «Прафесійны дэбют». У гэтым годзе фіналісты ўжо пераадолелі два яго этапы – «Маё прафесійнае крэда» і «Панарама адкрытых заняткаў». У фінале канкурсантаў чакалі не менш складаныя і адказныя выпрабаванні.
Вядучая, магістр геаграфічных навук, выкладчык кафедры геаграфіі і прыродакарыстання, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па выхаваўчай працы Нэлі Сцяпанаўна Луцык дала слова для прывітання і адкрыцця фінальнай конкурснай праграмы прарэктару па вучэбнай працы, кандыдату педагагічных навук Яўгену Дзмітрыевічу Осіпаву.
Праграма заключнага тура ўключала тры конкурсы. Першы з іх – конкурс-самапрэзентацыя «Формула майго поспеху», у якім канкурсанты прадстаўлялі сябе, свае дасягненні, складнікі свайго прафесійнага самаўдасканалення. У другім конкурсе «Метадычная скарбонка» фіналісты дэманстравалі эфектыўны метадычны прыём навучання, апрабаваны імі на занятках са студэнтамі. Студэнцкія групы падтрымкі дапамагалі ўсім удзельнікам скандаваннем і гучнымі апладысментамі. Канкурсанты здзіўлялі і радавалі гледачоў умелым выкарыстаннем разнастайных інтэрактыўных метадаў і прыёмаў. У арсенале маладых спецыялістаў знайшлося месца для фітнесу, swot-аналізу, гульняў-драматызацыі, прадуктыўных прыёмаў вусных вылічэнняў і інш.
Конкурсную праграму завяршаў асаблівы конкурс «Феерверк творчасці», што ў чарговы раз паказаў, наколькі багатая на таленты педагагічная прафесія. Здзівіла разнапланавасць талентаў Д.У. Грыцука, а яго малая дачка пакарыла сваёй дзіцячай шчырасцю і непасрэднасцю. Нікога ў зале не пакінулі абыякавым пранікнёныя і глыбокія вершы, па-майстэрску прачытаныя С.У. Вашкевічам і М.В. Ляўкоўскай. Прэзентацыя І.М. Рагоўскай прадэманстравала мастацкія грані яе таленту. Затаіўшы дыханне, гледачы слухалі мелодыю «Паланэза» Агінскага, выкананую на гітары М.У. Раманюком. Многія падтрымалі дуэт М.М. Вакулы і студэнта сацыяльна-педагагічнага факультэта М. Якаўлева (хіт гурта ДДТ «Гэта ўсё, што застанецца пасля мяне»). Засім Н.М. прысвячала свой творчы нумар Дню Вялікай Перамогі, акампаніруючы студэнткам на баяне, і зала дружным хорам падхапіла запальную «Кацюшу».
Пасля нядоўгай нарады членаў журы інтрыга конкурсу вырашылася. Журы вызначыла пераможцаў у намінацыях:
- «Метадычная разыначка» – выкладчык кафедры батанікі і экалогіі, магістр біялагічных навук Ляўкоўская Марына Віктараўна;
- «Яркая індывідуальнасць» – выкладчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін, магістр юрыдычных навук Вашкевіч Сяргей Уладзіміравіч;
- «За самаадданую любоў да свайго прадмета» – выкладчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі Рагоўская Іна Мікалаеўна;
- «Сэрца аддаю дзецям» – старшы выкладчык кафедры алгебры, геаметрыі і матэматычнага мадэлявання, кандыдат фізіка-матэматычных навук Грыцук Дзмітрый Уладзіміравіч.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
- 3 месца – выкладчык кафедры англійскай філалогіі Раманюк Міхаіл Уладзіміравіч;
- 2 месца – выкладчык кафедры сацыяльнай працы, магістр педагагічных навук Вакула Маргарыта Мікалаеўна;
- 1 месца – выкладчык кафедры фізічнай культуры, магістр педагагічных навук Засім Наталля Мікалаеўна.
Усе канкурсанты выглядалі годна, кожны з іх стаў упрыгожаннем фіналу. Дэбют адбыўся!
Віншуем пераможцаў і намінантаў
і жадаем ім творчых поспехаў
у прафесійнай дзейнасці і асобасным развіцці!
Аргкамітэт