-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Іду да Пушкіна – іду да сябе»
Ёсць імёны, якія аб’ядноўваюць. Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, найвялікшы мастак слова, чые творы актуальныя ва ўсе часы. 16 мая ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Міжнароднага Пушкінскага фестывалю «Сябры, выдатны наш саюз...» Гэтае мерапрыемства стала традыцыйным для яго арганізатараў – Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра імя А.С. Пушкіна і кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры ўніверсітэта. Суарганізатар – упраўленне адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. У гэтым годзе ў фестывалі выказалі жаданне ўдзельнічаць больш за 400 чалавек.
У актавай зале ўніверсітэта сабраліся знаўцы прыгожага пісьменства: вучні школ, настаўнікі, студэнты, выкладчыкі ВНУ.
Культурная падзея будзе доўжыцца да 20 мая. У яе ўключаны сцэнічны конкурс, конкурсы чытальнікаў, плакатаў, эсэ, майстар-класы па творах пісьменніка «Душы цудоўныя парывы...» З пажаданнем новых сустрэч, адкрыццяў у свеце пушкінскай спадчыны вітала ўдзельнікаў і гасцей фестывалю прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы ўніверсітэта Таццяна Сакалова. Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Ірына Чоўжык адзначыла важнасць гэтай знакавай падзеі для падрастаючага пакалення, выхавання ў маладых людзях любові да прыгожага.
«Будуць пераможцы і прайграўшыя, але толькі ў рамках конкурсаў. Прайграўшых у фестывалі быць не можа», – такімі словамі завяршыў сваё прывітальнае слова Генеральны консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце Ігар Канякін.
Аляксандр Пушкін заваяваў любоў цэлых пакаленняў, яго творчасць актуальная як для дзяцей, так і для тых, хто выспеў для спасціжэння яго сур’ёзных твораў. «Адны больш любяць казкі, другія – лірычную або філасофскую паэзію», – заўважыла Вольга Фелькіна, дэкан філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Сапраўдным упрыгожаннем цырымоніі адкрыцця фестывалю стала выступленне ўдзельнікаў студыі эстрадных спеваў «Ступені» Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (кіраўнік – Ларыса Борсук). Вучні і настаўнікі Цэнтра адукацыі № 1989 Паўднёва-Заходняй акругі г. Масквы парадавалі прысутных танцавальным і музычным нумарамі.
«Гэтыя сустрэчы будуць працягвацца яшчэ не адзін год», – запэўніла кіраўнік Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра імя А.С. Пушкіна, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Сянькевіч. «У гэтым годзе, – працягнула яна, – дэвізам фестывалю сталі словы адной з удзельніц конкурсу эсэ: «Іду да Пушкіна – іду да сябе». Таццяна Сянькевіч пажадала гасцям фестывалю яркай, запамінальнай, багатай на ўражанні дарогі да класіка і да саміх сябе.
У добры шлях, фестываль!
Сцепанюк Яна,
студэнтка філфака БрДУ імя А.С. Пушкіна,
спец. «Журналістыка»