-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Школа «Вопыт» падводзіць вынікі
19 мая 2016 года аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю была праведзена дзелавая гульня для студсаветаў інтэрнатаў «Складнікі эфектыўнай дзейнасці студсаветаў». Гэта адно з выніковых заняткаў для лідараў студэнцкага самакіравання ў рамках Школы «Вопыт». На працягу месяца актывісты таксама падводзілі вынікі падчас дзелавых гульняў: «Заяўка на поспех» – для секцыі «Я – лідар» (старасты вучэбных груп 1 курса), «Лідар – жыццё на вачах ва ўсіх» – для старастаў вучэбных груп 2 курса, «Крокі да поспеху» – для студэнтаў-куратараў.
Школа «Вопыт» – гэта шматгадовая актыўная форма працы са студэнцкім актывам розных катэгорый, якую выкарыстоўвае аддзел выхаваўчай працы з моладдзю. У гэтым навучальным годзе ў яе рамках было праведзена каля 30 заняткаў для старастатаў факультэтаў, секцыі «Я – лідар», студсаветаў інтэрнатаў, студэнтаў-куратараў, старастата замежных навучэнцаў, членаў Моладзевага атрада аховы правапарадку, актыву студэнцкага клуба, Савета валанцёраў, моладзевай інфармацыйнай групы і іншых. Гэтыя сустрэчы былі накіраваны на развіццё лідарскіх якасцяў студэнтаў, фарміраванне каманды аднадумцаў, абмен асабістым і камандным вопытам. На кожным занятку ўдзельнікі аналізавалі ўмовы паспяховай працы, шукалі шляхі вырашэння цяжкасцей, праводзілі самаацэнку ўзроўню праяўлення лідарства ў сумеснай дзейнасці.
У верасні 2016/2017 навучальнага года Школа «Вопыт» пачне чарговы этап навучання студэнцкага актыву ўніверсітэта.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю