Водны паход па рацэ Рыта

20-22 мая студэнты-ўдзельнікі турыстычнага клуба «Бярэсце» здзейснілі водны паход па рацэ Рыта. За тры дні сплаву рабяты прайшлі 58 кіламетраў з двума начлегамі.

Акрамя спартыўнага складніка, паход у гэты раз нёс і краязнаўчую нагрузку. Студэнты наведалі парк Траякуравых-Ляшчынскіх XVIII стагоддзя, паштовую станцыю 1850 года пабудовы, старадаўнія праваслаўныя могілкі ў вёсцы Вялікарыта і магілу расстралянай фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны сямі лейтэнанта А.М. Кіжаватава ў вёсцы Лешніца. Нашым турыстам пашчасціла палюбавацца нашым горадам з незвычайнага ракурсу – з ракі Мухавец.

Спартыўны клуб

 

Падзяліцца: