-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
XVI Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства «Цыцыроній–2016»
19-20 мая ў Акадэміі МУС адбыўся XVI Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства «Цыцыроній–2016». Конкурс быў прысвечаны 70-годдзю ААН і ЮНЕСКА. Спаборнічаць у прамоўніцкім майстэрстве прыехалі больш за сорак канкурсантаў з шасці краін свету. Сярод удзельнікаў былі і нашы студэнты: студэнтка 1 курса факультэта замежных моў Аляксандра Гусева, студэнтка 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта Аліна Прывядзенец і студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Уладзіслаў Мешчанчук.
Пасля ўступнага слова часова выконваючага абавязкі па пасадзе начальніка Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў палкоўніка міліцыі А.У. Башана ўсе канкурсанты прынялі ўдзел у парадзе нацый.
Конкурс праходзіў у два этапы. На першым этапе канкурсанты выступілі з троххвіліннай прамовай на тэму «Да лепшага Свету!». На другім – фінальным – этапе маладым прамоўцам трэба было праявіць сябе ў дэбатах на тэму «Камп’ютарная рэвалюцыя – шлях да геніяльнасці або лічбавай прыдуркаватасці?», а таксама прачытаць фрагмент першай прамовы Цыцырона ў сенаце супраць Катыліны. Фіналістамі сталі 11 удзельнікаў (курсантаў і студэнтаў), сярод якіх былі Аляксандра Гусева і Аліна Прывядзенец. Усе канкурсанты былі добра падрыхтаваны і прадэманстравалі выдатнае валоданне прыёмамі прамоўніцкага майстэрства. Удзельнікі ўздымалі праблемы голаду, бежанцаў, вайны, культурнай спадчыны, экалогіі...
Журы не засталося абыякавым да яркага, эмацыйнага выступлення Аляксандры Гусевай, якая прапанавала змяніць свет да лепшага, застаючыся сабой у рэальным свеце, а не прыпадабняючыся да шаблонаў у сацыяльных сетках. Высокімі ацэнкамі было адзначана разважлівае выступленне Аліны Прывядзенец, якая ўявіла свет у выглядзе шахматнай дошкі і пераканала журы і слухачоў у тым, што кожны з нас можа кіраваць уласным лёсам самастойна.
Аляксандра Гусева разам з трыма ўдзельнікамі падзяліла трэцяе месца і прывезла ў родны ўніверсітэт кубак «Цыцыроній–2016». Аліна Прывядзенец і Уладзіслаў Мешчанчук увайшлі ў дзясятку наймацнейшых.
Студэнты з далёкага замежжа ў асобным конкурсе па-руску расказвалі пра звычаі сваіх краін, шмат гаварылі пра рускую мову, дакладней – пра цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца падчас яе вывучэння. Вельмі запамінальным стала выступленне студэнта з Кітая, які гаварыў пра сваю любоў да рускай літаратуры.
У другі дзень конкурсу «Цыцыроній–2016» пераможцам падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання былі ўручаны кубкі, дыпломы, медалі і каштоўныя падарункі. Удзельнікі і гледачы таксама былі запрошаны на святочны канцэрт.
Л.М. Грыцук,
старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства