-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Універсітэт, ты ў нашых сэрцах!
Раніцай 26 мая ва ўнутраным дворыку навучальнага корпуса № 1 было шматлюдна. Прыгожа апранутыя хлопцы і дзяўчаты радасна віталі адзін аднаго, перамаўляліся і абдымаліся. Гэтыя маладыя людзі – галоўныя героі сённяшняга дня. Яны – выпускнікі. Вось і праляцелі гады іх навучання ў нашым універсітэце. Гэта быў насычаны час: спасціжэнне новых вышынь, вывучэнне вучэбнага матэрыялу, знаёмства з цікавымі людзьмі і многае-многае іншае.
Загучалі першыя музычныя акорды – а значыць, і лінейка выпускнікоў пачынае свой адлік. Вядучымі свята сталі выпускнікі Аляксандр Ментуз (факультэт фізічнага выхавання) і Ганна Канановіч (геаграфічны факультэт). Іх па праву можна назваць прафесіяналамі конферансу: падчас навучання ва ўніверсітэце Ганна і Аляксандр правялі нямала канцэртаў.
Добрай традыцыяй лінейкі стала падыманне сцяга ўніверсітэта. Сёння гэтай ганаровай місіі былі ўдастоены Сяргей Бірыцкі (псіхолага-педагагічны факультэт) і Алена Саванеўская (біялагічны факультэт).
Са словам на дарогу да ўсіх прысутных звярнулася рэктар універсітэта Г.М. Сендзер. Ганна Мікалаеўна адзначыла, што многія выпускнікі за час навучання ва ўніверсітэце дасягнулі вялікіх вышынь не толькі ў вучэбным, але і навуковым, спартыўным і творчым жыцці. Лепшыя з іх былі ўганараваны ўзнагародамі.
Граматамі ўніверсітэта былі адзначаны цудоўныя дзяўчаты: сярод іх Алена Саванеўская (біялагічны факультэт), Ірына Замулко (гістарычны факультэт), Іна Ашмян (юрыдычны факультэт), Анастасія Наздрын-Платніцкая (філалагічны факультэт), Солтан Авялекава (фізіка-матэматычны факультэт) і Анастасія Гарковіч (факультэт фізічнага выхавання). Кожная з іх таленавітая і прыгожая. Ім пасільныя не толькі навуковыя і вучэбныя, але і многія іншыя вышыні.
Падзякі рэктара «За годнае выхаванне» былі ўручаны бацькам выпускнікоў. Не былі пакінуты ўбаку і тыя хлопцы і дзяўчаты, якія асабліва вылучыліся падчас навучання ва ўніверсітэце. Старшыні студэнцкага самакіравання, уладальнікі розных прэмій, стыпендыяты, дыпламанты і пераможцы творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў – усе гэтыя выпускнікі сталі годным прыкладам таго, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім! Акрамя таго, грамата палка патрульна-паставой службы Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама была ўручана студэнту гістарычнага факультэта, камандзіру МААП універсітэта Дзмітрыю Бакаеву.
Добрыя словы ў адрас усіх выпускнікоў ад імя ўсіх дэканаў сказаў дэкан біялагічнага факультэта Уладзімір Іванавіч Бойка. З адказным словам выступіла студэнтка філалагічнага факультэта Анастасія Наздрын-Платніцкая. Насця адзначыла, што ўніверсітэт – гэта тое месца, якое застанецца назаўсёды упісаным у сэрцы кожнага выпускніка.
У падарунак выпускнікам прагучалі музычныя віншаванні ад выпускніцы псіхолага-педагагічнага факультэта Аляксандры Холапавай, студэнтак 1 курса біялагічнага факультэта Алены Ліцук і Яніны Вакульчык, а таксама гасцей нашага свята, юных зорачак Анастасіі і Міланы Цімафіевіч.
Пад лірычную мелодыю песні Ірыны Замулко выпускнікі закружыліся ў развітальным студэнцкім танцы, выпусціўшы ў неба паветраныя шары. Завяршальным акордам свята стала песня студыі «Ступені» «Хто, калі не мы?!»
...Прагучаў апошні званок, а значыць, перагарнулася яшчэ адна старонка кнігі-летапісу Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Наперадзе новыя старонкі і дарогі. Хочацца верыць, што яны стануць такімі ж яркімі і запамінальнымі!
Яўгенія Мароз