Студэнты БрДУ – медалісты Рэспубліканскай Універсіяды па бадмінтоне

20-23 мая горад Пінск прыняў спаборніцтвы Рэспубліканскай Універсіяды па бадмінтоне, якая сабрала на сваіх пляцоўках лепшых спартсменаў беларускіх ВНУ. У спаборніцтве прынялі ўдзел студэнты з 15 вышэйшых навучальных устаноў. БрДУ імя А.С. Пушкіна прадставілі 3 студэнты: Алёна Дзюба (юрыдычны факультэт), Мар’яна Вярбіцкая і Эдуард Малодкін (факультэт фізічнага выхавання).

Праграма ўніверсіяды ўключала ў сябе спаборніцтвы ў парных і адзіночных катэгорыях сярод мужчын і жанчын, а таксама міксты.

У першы дзень у барацьбу за ўзнагароды ўступілі жанчыны ў парных катэгорыях, дзе нашы студэнткі Мар’яна Вярбіцкая і Алёна Дзюба заваявалі бронзавыя медалі.

У адзіночным разрадзе, дзе можна было назіраць шмат захапляльных дуэлей, пераможцай стала Мар’яна Вярбіцкая. Алёна Дзюба ў гэтай катэгорыі заняла 5 месца. Эдуард Малодкін заваяваў бронзу.

У апошні дзень спаборніцтваў універсіяды прайшлі фіналы ў мікстах. Мар’яна Вярбіцкая і Эдуард Малодкін у напружанай барацьбе ўзялі сярэбраныя медалі.

Віншуем нашых студэнтаў з паспяховым выступленнем!!!

Спартыўны клуб
Фота – fbbc.by

Падзяліцца: