«Рух наперад-2016»

3 чэрвеня на пасяджэнні прафсаюзнага камітэта студэнтаў нашага ўніверсітэта былі падведзены вынікі ўніверсітэцкага этапу Рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці арганізацый Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі «Рух наперад-2016».

З прывітальным словам да членаў прафкама студэнтаў звярнулася прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы, кандыдат педагагічных навук Т.В. Сакалова.

У адпаведнасці з распрацаваным палажэннем (зацверджана пастановай прафкама студэнтаў ад 25.02.2016 № 13/02), конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі дзейнасці прафсаюзных бюро студэнтаў усіх 10 факультэтаў універсітэта.

Для падрыхтоўкі і правядзення конкурсу быў сфарміраваны арганізацыйны камітэт (Р.В. Чуль, Н.В. Кузняцова, М.І. Праскурава, Г.А. Вахільчук, В.В. Сілюк), які разгледзеў справаздачы ўсіх прафсаюзных бюро факультэтаў і ацаніў іх па наступных крытэрыях:

  • афармленне інфармацыйнага стэнда прафсаюзнага бюро факультэта;
  • прадстаўніцтва прафбюро ў сацыяльных сетках;
  • наяўнасць у арганізацыі ўласных інфармацыйных, агітацыйных, рэкламных і сувенірных матэрыялаў, відэаролікаў;
  • узаемадзеянне са СМІ (публікацыі ў газеце «Берасцейскі ўніверсітэт», на афіцыйных сайтах універсітэта і першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта).

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • І месца – прафбюро студэнтаў геаграфічнага факультэта (старшыня – Надзея Майсяйчук, студэнтка 1 курса);
  • II месца – прафбюро студэнтаў гістарычнага факультэта (старшыня – Дар’я Курган, студэнтка 1 курса);
  • III месца – прафбюро студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта (старшыня – Марыя Янушчык, студэнтка 2 курса).

Усе пераможцы былі ўзнагароджаны сертыфікатамі прафкама студэнтаў на 1.5, 1 і 0.5 базавай велічыні адпаведна.

Віншуем пераможцаў!

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: