Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна запрашае!

8 ліпеня стартавала прыёмная кампанія – 2016. Да 14 ліпеня ўніверсітэт будзе прымаць дакументы на першую ступень вышэйшай адукацыі па 34 спецыяльнасцях дзённай формы атрымання адукацыі і 14 спецыяльнасцях завочнай формы атрымання адукацыі. Усяго ў БрДУ плануецца прыняць на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту 470 чалавек, на дзённую форму навучання на ўмовах аплаты – 339 чалавек. Акрамя таго, плануецца прыняць на завочную бюджэтную форму 105 студэнтаў, на платную завочную форму навучання – 490.

Важнай асаблівасцю ўступнай кампаніі 2016 года з’яўляецца пашырэнне пераліку педагагічных спецыяльнасцей, пры паступленнi на якiя залічваюцца без уступных выпрабаванняў пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, для якіх дадзены прадмет вызначаны прадметам першага профільнага іспыту, а таксама асобы, узнагароджаныя залатым, сярэбраным медалём ці тыя, якія закончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай.

З улікам вынікаў аналізу рынку працы ўніверсітэт штогод адкрывае новыя, запатрабаваныя спецыяльнасці. Так, у 2014 годзе ўпершыню ажыццёўлены набор на спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» і «Камп’ютарная фізіка»; у 2015 годзе адкрыты новыя напрамкі спецыяльнасці «Гісторыя» – «Гісторыя (археалогія)» і «Гісторыя (паліталогія)». 2016 год не стаў выключэннем: у гэтым годзе ўніверсітэт ўпершыню праводзіць набор на спецыяльнасць «Лагапедыя» і спецыялізацыю «Медыцынская псіхалогія».

Падзяліцца: