У будучыню – з БрДУ імя А.С. Пушкіна!

29 жніўня і 9 верасня 2016 года ў нашым універсітэце адбыліся пасяджэнні камісій для вырашэння пытанняў па скідках са сфарміраванага кошту навучання і па пераводзе студэнтаў з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Па выніках працы першай камісіі ў 2016/2017 навучальным годзе скідкі ад 20 да 60% былі дадзены 35 студэнтам дзённай формы навучання 6 факультэтаў ўстановы адукацыі. Сярод шчасліўчыкаў, якія дасягнулі значных поспехаў у вучэбнай, навуковай і грамадскай працы, – 6 замежных навучэнцаў (Хаджамырадаў Батыр, 4 курс, юрыдычны факультэт – 40%; Азымаў Сапармырат, 5 курс, біялагічны факультэт – 40%; Салтанава Хатыджа, 5 курс, філалагічны факультэт – 40%; Атамурадава Сабіна, 4 курс, філалагічны факультэт – 40%; Аджарава Мая, 4 курс, філалагічны факультэт – 40% і Чарыеў Вепа, 3 курс, філалагічны факультэт – 40%).

Вынікі працы другой камісіі: 20 студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання былі пераведзены з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Рэктарат універсітэта і прафсаюзны камітэт студэнтаў шчыра віншуюць студэнтаў з іх асабістымі дасягненнямі і жадаюць ім далейшых поспехаў у вучобе і творчых здзяйсненняў!

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: