Знаёмства з гісторыяй горада Брэста

22 верасня 2016 года па ініцыятыве прафсаюзнага камiтэта студэнтаў для іншагародніх навучэнцаў 1 курса нашага ўніверсітэта была арганізавана экскурсійная праграма ў Музей гісторыі горада Брэста.

Перад экскурсіяй старшыня прафсаюзнага камітэта Р.В. Чуль пазнаёміў першакурснікаў з прафсаюзным актывам студэнтаў універсітэта і расказаў пра яго праекты, якія трэба будзе рэалізаваць у другім паўгоддзі 2016 года.

Экскурсійная праграма была насычана падзеямі, фактамі, прозвішчамі вядомых людзей, што ўнеслі значны ўклад у развіццё абласнога цэнтра, які у 2019 годзе будзе святкаваць сваё 1000-годдзе.

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: