Аб моладзевым лідарстве ў Дзень універсітэта

Згодна з планам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўніверсітэта, 27 кастрычніка 2016 года ў рамках Школы «Вопыт» адбыўся семінар «Моладзевы лідар: кампетэнтны, ініцыятыўны, самастойны, сацыяльна адказны». Арганізатарам семінара выступіў аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і актыў студэнцкага самакіравання ўніверсітэта.

Семінар быў накіраваны на павышэнне эфектыўнасці органаў студэнцкага самакіравання на розных узроўнях. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі студэнцкага актыву ўніверсітэта і актыву навучэнцаў Пінскага каледжа.

Удзельнікі семінара ў ходзе актыўнай працы разгледзелі нарматыўныя аспекты дзейнасці самакіравання навучэнцаў, адлюстраваныя ў рэспубліканскіх і лакальных нарматыўных прававых дакументах.

Арганізатарскім вопытам падзяліліся старшыня Савета студэнцкага самакіравання ўніверсітэта Сняжана Бадунец, старшыня студсавета інтэрната № 1 універсітэта Уладзімір Рапінчук, старшыня савета інтэрната Пінскага каледжа Кацярына Антончык.

Праца ў творчых групах, арганізаваная спецыялістамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Краўчук Л.А., Ануфрыкавай Н.С., Шывілько Г.П., Тарасюк В.В., была прысвечана планаванню работы студэнцкага самакіравання па адаптацыі першакурснікаў да адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, прафесійнай перададаптацыі навучэнцаў выпускных курсаў, матывацыі здаровага ладу жыцця, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў.

Для актыву навучэнцаў Пінскага каледжа была праведзена азнаямляльная экскурсія «Гадзіна адчыненых дзвярэй» па вучэбных карпусах і значных мясцінах універсітэта.

Падчас рэфлексіі ўсе навучэнцы адзначылі практычную накіраванасць вучобы, а таксама выказалі гатоўнасць да далейшых канструктыўных зносін у рамках Школы «Вопыт».

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: