Анлайн-канферэнцыя на факультэце замежных моў

18 лістапада 2016 г. студэнты 4 і 5 курсаў факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна прынялі ўдзел у працы анлайн-канферэнцыі «Дуальная адукацыя і яго роля ў сістэме адукацыі Германіі». (Для даведкі: дуальная сістэма адукацыі – сістэма адукацыі, якая прадугледжвае спалучэнне вучобы ў навучальнай установе з перыядамі вытворчай дзейнасці. У адрозненне ад звычайнай практыкі падчас вучобы, праграма дуальнай адукацыі мае на ўвазе адначасовае атрыманне і тэарэтычных, і практычных ведаў.)

Канферэнцыя была арганізавана кафедрай нямецкай філалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна і кафедрай рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Я. Купалы пры падтрымцы Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) і стала трэцім паспяхова рэалізаваным інтэрактыўным праектам двух беларускіх універсітэтаў. Пададзеныя даклады былі не толькі стымулам для дыскусіі, але і дапамаглі студэнтам паглыбіць свае веды ў рамках вучэбных дысцыплін «Нямецкая мова для спецыяльных мэтаў» і «Дыскурсіўная практыка».

На завяршэнне мерапрыемства студэнтам былі ўручаны зборнікі дакладаў, а таксама сувеніры ад DAAD. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі эфектыўнасць анлайн-формаў узаемадзеяння, якія даюць магчымасць мець зносіны і вучыцца без межаў і адлегласцей.

Кафедра нямецкай філалогіі

Падзяліцца: