-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Журналістыка – гэта цікава!
18 лістапада філалагічны факультэт сардэчна вітаў больш за 60 старшакласнікаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці на ІV Рэгіянальным вучэбна-метадычным семінары «Прафесія – журналіст». Кафедра журналістыкі рэгулярна арганізуе і праводзіць майстар-класы прафесійных журналістаў. У гэты раз з гасцямі ўніверсітэта падзяліліся вопытам выпускнікі спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)».
Вучням было прапанавана на выбар чатыры майстар-класы: «Тэлевізійная “кухня”, або Як нараджаецца рэпартаж?» (карэспандэнт аддзела навін ТАА ТК «Буг-ТВ» Анастасія Наздрын-Платніцкая), «Спорт і журналістыка» (карэспандэнт газеты «Вячэрні Брэст» Дзмітрый Шыферштэйн), «Журналістыка: чаканні і рэальнасць» (уласны карэспандэнт газеты «Транспартны веснік» Марта Мартынюк), «Аўтарскі праект у журналістыцы: ад ідэі да рэалізацыі» (загадчык аддзела лістоў і сацыяльных праблем газеты «Навіны Камянеччыны» Дзяніс Трацюк).
Пасля кава-паўзы і экскурсіі ў Зімовы сад удзельнікаў семінара чакаў круглы стол «Кафедра – школа». Выкладчыкі кафедры журналістыкі падвялі вынікі ІV завочнай алімпіяды па журналістыцы і адказалі на пытанні вучняў. Кульмінацыяй семінара стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў алімпіяды і адкрытага фотаконкурсу «Першацвет».
Творчыя заданні ўдзельнікаў алімпіяды ацэньвалі не толькі выкладчыкі кафедры журналістыкі, але і журналісты газет г. Брэста. Галоўны рэдактар газеты «Брэсцкі веснік» Віктар Васілеўскі, загадчык аддзела сацыяльна-эканамічных праблем газеты «Народная трыбуна» Святлана Таболіч і карэспандэнт газеты «Вячэрні Брэст» Дзмітрый Шыферштэйн назвалі імёны пераможцаў і ўручылі ім памятныя падарункі. На думку трох рэдакцый газет Брэста, лепшай у жанры нататкі стала Ганна Хамічук, вучаніца 10 класа СШ № 23 г. Брэста. Газеты «Зара» і «Вячэрні Брэст» адзначылі таксама Кацярыну Базылюк, вучаніцу 10 класа СШ № 6 г. Кобрына. У ліку лепшых былі названы Таццяна Штык, вучаніца 10 класа Рынкаўскай СШ («Зара»); Валерыя Гелемент, вучаніца 9 класа СШ № 5 г. Брэста («Брэсцкі веснік») і Вікторыя Макарэвіч, вучаніца 11 класа гімназіі № 1 г. Пружаны («Вячэрні Брэст»).
У намінацыі «Журналісцкі погляд на класіку» рэдакцыя газеты «Народная трыбуна» адзначыла Вікторыю Раманюк (СШ № 9 г. Кобрына), Таццяну Штык (Рынкаўская СШ) і Паліну Новік (СШ № 28 г. Брэста).
Майстэрства філалагічнага прачытання класічнага тэксту ацаніла дэкан філалагічнага факультэта Таццяна Сянькевіч, якая ўручыла сувеніры Валерыі Гелемент, Анжаліцы Галяусавай (9 клас, Ракітніцкая СШ), Лізавеце Голад (11 клас, гімназія г. Кобрына) і Алене Гоманавай (9 клас, Камянюкская СШ).
Пераможцамі ІV завочнай алімпіяды па журналістыцы сталі 29 вучняў 9-11 класаў.
Дыпломам І ступені і памятнымі падарункамі былі ўзнагароджаны Анастасія Рудзкая (11 клас, СШ № 21 г. Баранавічы), Ганна Калеснік (11 клас, СШ № 1 г. Пінска), Паліна Новік (10 клас, СШ № 28 г. Брэста), Валерыя Гелемент (9 клас, СШ № 5 г. Брэста).
Дыплом ІІ ступені атрымалі Валерыя Волк (11 клас, СШ № 1 г. Пінска), Вікторыя Макарэвіч (11 клас, гімназія г. Пружаны), Ганна Хамічук (10 клас, СШ № 23 г. Брэста), Аляксандра Петракова (10 клас, СШ № 35 г. Брэста), Эвеліна Валошчык (10 клас, гімназія г. Белаазёрска), Вольга Крагель (9 клас, Стрыгінская СШ), Аліна Ляшкевіч (9 клас, СШ № 16 г. Брэста), Карына Логун (9 клас, СШ № 1 г. Ляхавічы).
Самую шматлікую групу прызёраў склалі ўладальнікі дыпломаў ІІІ ступені. Сярод 11 класаў: Андрэй Чалюк (СШ в. Здзітава), Дар’я Нешчадзім (СШ № 10 г. Брэста), Аліна Мазавец (Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава), Максім Цюценькаў (Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы), Юрый Іваноў (СШ № 1 г. Пінска), Марына Кунахавец (СШ № 3 г. Іванава), Юлія Пашкевіч (СШ № 2 р.п. Рэчыца), Кацярына Макарэвіч (СШ № 17 г. Брэста), Надзея Кудзіна (гімназія № 5 г. Баранавічы). Сярод 10 класаў: Сяргей Стаськевіч (Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава), Вікторыя Раманюк (СШ № 9 г. Кобрына). Сярод 9 класаў: Аліна Сазончык (СШ № 4 г. Івацэвічы), Дзіяна Куратнік (СШ № 1 г. Бярозы), Павел Кавалёў (Гімназія № 6 г. Брэста), Ганна Пясецкая (СШ № 4 г. Івацэвічы), Святлана Казадаева (СШ в. Здзітава), Анжаліка Галяусава (Ракітніцкая СШ).
Лепшымі ў адкрытым фотаконкурсе «Першацвет», прымеркаваным да Дня маці, сталі: 1 месца – Інга Мінаева (Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста), 2 месца – Аляксандр Нікалаюк (Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста), 3 месца – Стэфанія Вярцінская (СШ № 20 г. Брэста).
Стваралі ўрачыстую атмасферу цырымоніі ўзнагароджання студэнты спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)», якія падрыхтавалі калаж з музычных падарункаў і відэаролікаў, што з гумарам распавядаюць пра жыццё студэнта-журналіста.
Семінар завяршыўся традыцыйным уручэннем сертыфікатаў і агульным фота на памяць.
Сцепанюк Яна,
спецыяльнасць «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»