Прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі СШ № 18

26 лістапада кафедра беларускага літаратуразнаўства правяла прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі адзінаццатага класа сярэдняй школы № 18 горада Брэста.

Перад выпускнікамі выступілі прафесар кафедры, доктар філалагічных навук Мельнікава З.П., кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Сенькавец У.А., Ішчанка Г.М., Шчэрба С.М. У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты факультэта – удзельнікі драматычнай студыі, якія паказалі прысутным урыўкі з паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» і п’есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім». Школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі паступлення на факультэт, вучобы ва ўніверсітэце.

Фота Уладзіміра Сенькаўца

Падзяліцца: