-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Экскурсія ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча»
26 лістапада 2016 г. прафкам работнікаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» арганізаваў для сваіх работнікаў і іх дзяцей цікавае падарожжа ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча». У экскурсійную праграму было ўключана наведванне музея прыроды і рэзідэнцыі Дзеда Мароза, а таксама аглядавая экскурсія па пушчы.
У 9.20 наша група прыбыла ў Нацыянальны парк. Была цудоўная ціхая раніца. Лістападаўскае сонца ўжо пачынала прасвечваць праз аблокі. Яшчэ не нахлынуў асноўны паток наведвальнікаў, таму мы змаглі атрымаць асалоду ад цішыні.
Спачатку мы адправіліся ў музей прыроды, экспанаты якога ўражваюць сваёй рэалістычнасцю. У музеі мы пачулі дзіўныя гісторыі з жыцця жывёл, даўніх насельнікаў пушчы. Мы блукалі па выставачных залах і ўяўлялі сябе ўдзельнікамі царскага палявання дзесьці ў глыбіні заказніка сам-насам з прыродай. Пасля экскурсіі па музеі наша група падзялілася: бацькі з дзецьмі паехалі ў госці да Дзеда Мароза, а астатнія экскурсанты адправіліся ў аглядавую паездку па Белавежскай пушчы з наведваннем новага музея народнага побыту і старадаўніх промыслаў.
Лясы пушчы ўражваюць сваёй веліччу і манументальнасцю: грабавыя, бярозавыя гаі, дубровы, азёры, балоты, маладыя пасадкі хвоі на месцы дрэў, паваленых ураганам у 2012 г., трохсотгадовая хвоя, дуб-патрыярх, што пабачыў за шэсць стагоддзяў свайго жыцця нямала цікавых падзей ...
Нядаўна адкрыты музей народнага побыту і старадаўніх промыслаў цікавы для наведвальнікаў, якія хочуць убачыць на свае вочы аўтэнтычныя прадметы побыту беларускага народа.
Пасля аглядавай экскурсіі мы, падзякаваўшы экскурсаводу, пайшлі на прагулку вакол вальераў з жывёламі.
Наша экскурсійная праграма была вычарпана і мы, з новымі ўражаннямі, натхнёныя і радасныя, адправіліся ў родны горад Брэст.
Л.Б. Чэлышава, старшыня прафкама работнікаў