-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прафарыентацыйны праект «Выбар прафесіі і развіццё асобы» стартаваў у Кобрынскай дзіцячай вёсцы
26 лістапада 2016 года ў Кобрынскай дзіцячай вёсцы стартаваў прафарыентацыйны праект «Выбар прафесіі і развіццё асобы». У рэалізацыі праекта задзейнічаны выкладчыкі псіхолага-педагагічнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» А.В. Севярын і Л.А. Цыбаева, а таксама студэнты-валанцёры 1, 2 і 4 курсаў псіхолага-педагагічнага факультэта (спецыяльнасць «Псіхалогія»).
У праграму праекта ўвайшлі тры групы мерапрыемстваў:
Першая група: прафарыентацыя і роздум.
- візуальная прэзентацыя прафесій і спецыяльнасцей, па якіх можна атрымаць прафесійную падрыхтоўку ў БрДУ імя А.С. Пушкіна на псіхолага-педагагічным факультэце;
- прагляд і абмеркаванне відэароліка «Выбар прафесіі» (пра матывы выбару прафесіі);
- адкрыты дыялог «Ключы прафесіі», у якім разглядаліся фактары выбару прафесіі, абмяркоўваліся сакрэты паспяховасці асваення прафесіі і самарэалізацыі ў ёй. Актывізаваў удзел выхаванцаў Кобрынскай дзіцячай вёскі ў дыялогу і абмеркаванні, а таксама адказваў на іх пытанні старшы выкладчык кафедры псіхалогіі Аляксей Віктаравіч Севярын.
Другая група: прафарыентацыя і згуртаванне.
- інтэрактыўныя гульні «Асацыяцыі» і «Ланцужок», у якія ўмела уцягнулі дзяцей студэнты 4 курса псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Псіхалогія» Антон Сыч і Антон Шыла.
Трэцяя група: эстэтычнае выхаванне і эмацыйная разрадка.
- сустрэча з выканаўцам-вакалістам студэнтам 2 курса Сілаевым Аляксеем.
- арт-майстэрня па сучасных танцах ад студэнта 1 курса Андрэя Казлюка.
Добрай традыцыяй завяршэння такіх мерапрыемстваў стала фотасесія з патэнцыяльнымі абітурыентамі ВНУ на фоне дрэва выпускнікоў Кобрынскай дзіцячай вёскі. Усе ўдзельнікі сустрэч атрымалі ад іх зарад станоўчых эмоцый. У ходзе рэалізацыі праекта былі ўдакладнены ўяўленні дзяцей аб прафесіях, праведзены мерапрыемствы па згуртаванні дзяцей і іх эстэтычным выхаванні.
Дэканат псіхолага-педагагічнага факультэта