-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Гарадскі прафарыентацыйны семінар «Учора гімназіст – заўтра наш студэнт»
26 лістапада 2016 г. у ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста» прайшоў гарадскі прафарыентацыйны семінар «Учора гімназіст – заўтра наш студэнт». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання факультэта фізічнага выхавання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна». Мэтай семінара было аказанне прафарыентацыйнай падтрымкі навучэнцам у выбары профілю навучання і сферы будучай прафесійнай дзейнасці.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел увесь прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры і адміністрацыя ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста», а таксама настаўнікі фізічнай культуры і здароўя і навучэнцы 10-11 класаў ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста», ДУА «СШ № 23 г. Брэста», ДУА «СШ № 26 г. Брэста».
Дырэктар ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста» Шкулепа А.В. звярнулася да ўдзельнікаў семінара з прывітальным словам, у якім яна зрабіла акцэнт на ролі фізічнай культуры і спорту ў гімназіі. Загадчык кафедры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Зданевіч А.А. у сваім дакладзе расказаў аб гісторыі развіцця факультэта і кафедры, а таксама аб запатрабаванасці спецыяльнасці «Фізічная культура» на рынку працы і аб магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў факультэта.
Усяго на мерапрыемстве было заслухана 8 дакладаў, а вядучыя спартсмены кафедры (Самкевіч Марына, Ваўрушэвіч Эдуард, Аляксюк Ганна, Драздовіч Ігар, Каранковіч Дзмітрый, Палянская Вікторыя) правялі пад кіраўніцтвам трэнераў-выкладчыкаў паказальныя выступленні. Акрамя таго, увазе ўдзельнікаў семінара быў прапанаваны відэаролік аб факультэце фізічнага выхавання.
Прафарыентацыйны семінар дазволіў гімназістам і школьнікам г. Брэста бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі паступлення і вучобы на факультэце фізічнага выхавання.
Кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання