-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
БрДУ прымаў дэлегацыю правінцыі Ісламскай Рэспублікі Пакістан
У рамках знаходжання ў Брэсцкай вобласці дэлегацыі правінцыі Белуджыстан Ісламскай Рэспублікі Пакістан 21 лютага ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася сустрэча кіраўніцтва ўніверсітэта з прадстаўнікамі дэлегацыі.
У адпаведнасці з беларускімі традыцыямі гасцей сустракалі хлебам-соллю. У рамках візіту рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер пазнаёміла губернатара правінцыі Белуджыстан Мухамад Хан Ачакзана, ваеннага сакратара Губернатара Шахзад Акрама і першага намесніка Міністра планавання Урада правінцыі Шэрыяр Тадж з дасягненнямі ў навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай працы, а таксама з традыцыямі і перспектывамі развіцця ўніверсітэта. З музычным падарункам гасцям выступілі загадчык студэнцкага клуба Кацярына Граноўская і вакальнае трыа «Рух», якія выканалі беларускія песні.
На заканчэнне сустрэчы Ганна Мікалаеўна падзякавала дэлегацыі за ўвагу да нашай установы адукацыі і сказала, што будзе рада бачыць моладзь Ісламскай Рэспублікі Пакістан у радах студэнтаў нашага ўніверсітэта.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба